Шматлікія рэліквіі эпохі вікінгаў знойдзеныя на паўднёвым захадзе Шатландыі. Іх агульны кошт можа дасягаць сотняў тысяч фунтаў.

Яшчэ ў верасні археолаг-аматар Дэрэк Макленан, узброіўшыся металашукальнікам, адправіўся на пошукі старадаўніх прадметаў у графстве Дамфрыс. Яго пошукі ўвянчаліся поспехам: ён знайшоў больш за 100 старажытных каштоўнасцяў, у тым ліку бранзалеты, брошкі і срэбны крыж.

Аднак вядома пра гэта стала толькі ў мінулую нядзелю, калі былі абвешчаныя першыя вынікі экспертызы і прыкладны кошт знаходкі. На думку экспертаў, гэта самы вялікі і каштоўны скарб вікінгаў, знойдзены на тэрыторыі Шатландыі. Гаворачы пра дакладны кошт, брытанскія СМІ асцярожна ацанілі старажытныя артэфакты ў «суму з шасцю нулямі».

Асаблівую ўвагу навукоўцаў прыцягнулі два прадметы, іх датуюць IX-X стагоддзямі. Першы з іх — срэбны крыж з незвычайным для таго часу афармленнем. Другі — буйная срэбная пасудзіна часоў дынастыі Каралінгаў. Навукоўцы пакуль не прыступілі да вывучэння яе змесціва, вечка на ёй застаецца закрытай.

Дакладнае месца, дзе быў знойдзены скарб, будзе трымацца ў сакрэце да таго часу, пакуль эксперты з Нацыянальнага музея Шатландыі не абследуюць яго цалкам.

Гэты скарб — далёка не першая знаходка Макленана.

У мінулым годзе ён знайшоў самую рэдкую калекцыю манет перыяду рымскай заваёвы (43-64 гады н. э.) у пячоры Рэйнард у Пік-Дыстрыкце, найпрыгожым кутку Паўночнай Англіі (графства Дэрбішыр).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?