Беларускія вайсковыя лётчыкі атрымаюць у першым квартале 2015 года чатыры самалёты Як-130, распавёў камандуючы Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі генерал-маёр Алег Двігалёў.

У студзені 2015 году нашыя лётчыкі і тэхнікі накіруюцца ў Расею, каб атрымаць патрэбную падрыхтоўку, піша БелТА.

Дамову пра закупку машынаў заключылі ў канцы 2012 года з карпарацыяй «Іркут». Машыны з экіпажам, які складаецца з 2 чалавек, могуць выкарыстоўвацца ў ваенны час як лёгкія штурмавікі — самалёт можа ўзяць на борт да 3 тонаў розных бомбаў і ракетаў.

Як-130 распрацоўваўся сумесна з італьянскай кампаніяй Aermacchi, якая атрымала ўсю канструктарскую і тэхнічную дакумэнтацыю на планер самалёта і потым выпусціла ўласны варыянт – М-346.

Акрамя Беларусі Як-130 замаўлялі В'етнам, Алжыр, Бангладэш і Сірыя. Сірыя, напрыклад, замовіла 36 самалётаў за $550 мільёнаў. Такім чынам можна меркаваць, што кошт адной машыны – каля $15 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?