Пра гэта паведаміў прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка на брыфінгу ў Кіеве.

«На сённяшні дзень на мяжы з РФ Дзяржпагранслужба пры актыўным садзейнічанні абласных адміністрацый уладкавала 62 км процітанкавых равоў і 50 км іншых загарод, распрацавала і абнавіла 750 км кантрольна-следавых палос, абсталявала акопы і траншэі, бліндажы і блокпасты», — адзначыў ён і дадаў, што «такія ж меры былі распачатыя і на адміністрацыйнай мяжы з часова акупаваным Крымам».

Таксама, сказаў Лысенка, памежнікі ўсталявалі звыш за 200 наглядальных вежаў, уладкоўваюць скрытыя месцы нясення службы і пазіцыі для тэхнічных сродкаў, мадэрнізуюць састарэлыя радыёлакацыйныя станцыі і пасты тэхнічнага назірання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?