Учора увечары ў раёне музэю Янкі Купалы былі затрыманыя міліцыяй тры маладыя паэты: Зьміцер Вішнёў, Сяржук Мінскевіч і Алесь Туровіч. Іх даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, а сёньня адбыўся суд. Зьмітру Вішнёву далі штраф 175 тыс. рублёў, а Алесю Туровічу і Сержуку Мінскевічу — па трое сутак адміністрацыйнага арышту.
Як паведаміў «НН» Зьміцер Вішнёў, яны пілі піва ў раёне музэю Янкі Купалы. Да маладых людзей падышлі міліцыянты і звьінаваціілі іх у расьпіцьці гарэлкі, а потым непадпарадкаваньні загадам міліцыі. Прычым, заўважае З. Вішнёў, хлопцаў, якія побач размаўлялі па‑расейску, адпусьцілі, а беларускамоўных адвезьлі ў РУУС, дзе пратрымалі ноч.