Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што на перамовах у «нармандскім» фармаце ў Мілане ўзгодненыя базавыя параметры газавых дамоўленасцяў.

«Мы дамовіліся пра базавыя параметры газавага кантракту», — сказаў ён журналістам. Паводле яго слоў, украінскі бок займаецца пошукам крыніц фінансавання.

На папярэдніх трохбаковых міністэрскіх перамовах 26 верасня Расія, Украіна і ЕС абмеркавалі «зімовы план», разлічаны на перыяд да канца сакавіка. Ён прадугледжваў, што Кіеў у гэтым годзе пагасіць $3,1 млрд доўгу за расійскі газ, а «Газпром» паставіць Украіне за 5 млрд кубаметраў газу пры перадаплаце па цане $385 за тысячу кубаметраў. Пры гэтым Расія настойвала на тым, каб $ 2 млрд доўгу было кампенсавана ўжо да пачатку паставак.

Пазней Расія знізіла патрабаванне па першым траншы ў кошт доўгу за газ да $1,451 млрд (астатняе з $3,1 млрд — да Новага года), а Украіна заявіла, што перазімуе і з 4 млрд кубаметраў дадатковага расейскага газу. Акрамя таго, Кіеў хоча пачаць пагашаць доўг толькі пасля аднаўлення паставак газу і расцягнуць выплату $3,1 млрд па сакавік уключна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?