Для таго, каб зменшыць ролю прапаганды і агітацыі перад датэрміновымі выбарамі ў Вярхоўную Раду Украіны, якія адбудуцца ў наступную нядзелю — 26 кастрычніка 2014 года, Украінскі інстытут міжнароднай палітыкі пры падтрымцы Pact і USAID распрацаваў спецыяльную інтэрнэт-старонку — «Выбарамат».

«Выбарамат» дае карыстальніку магчымасць прайсці спецыяльны тэст, рэзультат якога паказвае, наколькі яго погляды на далейшае развіццё краіны супадаюць з праграмамі разнастайных партый, якія прадстаўленыя на выбарах. У тэсце задаюцца пытанні пра шляхі развіцця і метады вырашэння самых актуальных праблем Украіны. Адказы карыстальніка супастаўляюцца з праграмамі партый, якія былі дасканала вывучаныя і прааналізаваныя камандай экспертаў і грамадскіх актывістаў. Такім чынам, цяпер кожны выбаршчык можа пасродкам простага тэсту высветліць, якую партыю яму трэба падрымаць 26 кастрычніка.

«Выбарамат» створаны для грамадзян, якія ўжо не хочуць галасаваць за абрыдлыя твары і лагатыпы, але яшчэ не маюць часу або натхнення, каб перачытваць нудныя праграмы палітычных партый», – расказваецца на старонцы «Выбарамату».

«Выбарамат» — гэта «ратавальнае кола» для выбаршчыка, стомленага безупыннай агітацыяй, кажуць стваральнікі сайта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?