На прэс-канферэнцыі ў Мілане Пуцін працягваў называць Усходнюю Украіну Наваросіяй. Нічога новага проці ранейшых сваіх аэцнак ён не сказаў.

Пуцін заявіў, што Расія больш не будзе пастаўляць Украіне газ без перадаплаты, нават на Данбас.

Прэзідэнтам Украіны і Расіі Пятру Парашэнка і Уладзіміру Пуціну не ўдалося дасягнуць практычных вынікаў па пытанні паставак газу ў час перагавораў. Пра гэта Парашэнка заявіў па завяршэнні двухбаковай сустрэчы, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Мы не змаглі дасягнуць якіхсьці практычных вынікаў у газавым пытанні. Але мы спадзяёмся, што да 21 кастрычніка, да сустрэчы ў Бруселі дэлегацый Украіны, Расіі і Еўракамісіі, нам удасца знайсці рашэнне па газе», — сказаў Парашэнка журналістам.

Разам з тым прэзідэнт Расеі ў сваім выступе паведаміў аб прагрэсе ў перамовах па газе.

У прыватнасці, паводле яго слоў, бакам удалося дамовіцца аб умовах аднаўлення паставак газу ва Украіну на працягу зімовага перыяду.

Аднак «пастаўляць газ у доўг РФ больш не будзе», — падкрэсліў Пуцін.

Нагадаем, што гэта ўжо трэцяя сустрэча ўкраінскага і расійскага лідараў у дзень.

Пасля сустрэчы ў «нармандскім фармаце» Парашэнка заявіў, што была дасягнутая толькі дамоўленасць аб асноўных параметраў новага газавага кантракту з Расіяй.

Як вядома, два папярэднія раўнды перамоваў паміж прэзідэнтамі Украіны і Расіі праходзілі ў прысутнасці еўрапейскіх палітыкаў. Спачатку за перамовамі назіралі 7 лідараў Еўрасаюза і краін-членаў ЕС. Другі раўнд прайшоў у прысутнасці канцлеркі Германіі і прэзідэнта Францыі.

Што датычыць іншых тэмаў, то Пуцін назваў падзенне цэнаў на нафту вынікам змовы. «Пабачым, як будуць развівацца падзеі, думаю, што хутка сітуацыя палепшае», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?