Нафта пачала імкліва даражэць на таргах у пятніцу пасля рэзкага падзення.

Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

Цана ф'ючарса на нафту Brent на снежань на лонданскай біржы ICE Futures да 17:33 вырасла на $0,52 (0,61%) адносна ўзроўню 16 кастрычніка — да $86,34 за барэль.

З пачатку гэтага тыдня Brent патаннела на 4,5%, з пачатку 2014 — на 19%.

Як лічыць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, ніводзін з гульцоў не зацікаўлены ў таннай нафты.

Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў пятніцу.

«Ніводзін з гульцоў не зацікаўлены ў тым, каб кошт нафты доўгі час трымалася на ўзроўні $80 або каля таго. У ЗША сабекошт нафты, якую здабывае Shell, дасягае амаль $80», — сказаў ён.

Разам з тым ён не выключыў, што бюджэт РФ прыйдзецца карэктаваць з-за падзення цаны на нафту да цяперашняга ўзроўню. Паводле яго слоў, кампенсаваць недахоп можна, у прыватнасці, за кошт золатавалютных рэзерваў.

Нагадаем, што цэны на нафту гатунку Brent, да якіх прывязаны кошт расейскай экспартнай нафты Urals, 16 кастрычніка на таргах ў Лондане апусціліся ніжэй за $83 за барэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?