Марка з малюнкам Тоука Лааксанена (Tom Of Finland).

Марка з малюнкам Тоука Лааксанена (Tom Of Finland).

Піцерскі дэпутат Віталь Мілонаў заклікаў «Пошту Расіі» не прымаць лісты, пасылкі і бандэролі з фінскімі паштовымі маркамі, на якіх намаляваныя асобы нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі, перадае ТАСС.

«Мною падрыхтаваны зварот да кіраўніка «Пошты Расіі». Гэтыя маркі супярэчаць расійскім законам — па вялікім рахунку, яны з'яўляюцца элементамі прапаганды гомасэксуалізму, якая забароненая ў краіне. Я прашу кіраўніцтва «Пошты Расіі» ўважліва паставіцца да дадзенай просьбы», — заявіў Мілонаў.

Дэпутат таксама звярнуўся і да саміх жыхароў Фінляндыі адмовіцца ад выкарыстання такіх марак для адпраўкі пошты ў Расію.

У верасні 2014 года фінская паштовая служба выпусціла ў абарачэнне шэсць марак і паштовак з ілюстрацыямі мастака Тоука Лааксанена, вядомага таксама пад псеўданімам Tom Of Finland і вырашыла, як адзначае ТАСС, ў якасці эксперыменту паслаць адпраўленні з імі ў Маскву і Санкт-Пецярбург. Насуперак чаканням фінскіх журналістаў, усе лісты абмінулі «гомасексуальную цэнзуру» Расіі і дайшлі да атрымальнікаў.

Гэтыя маркі сталі самымі прадаванымі за ўсю гісторыю кампаніі, хоць і выклікалі неадназначную рэакцыю: буйная сетка універмагаў «Halpa-Halli» заявіла, што не будзе прадаваць іх ні ў адной з яе крам, паколькі маркі «не адпавядаюць хрысціянскім перакананням».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?