Кіраўнік польскага МЗС Гжэгаж Схэтына (Grzegorz Juliusz Schetyna) заявіў, што перамовы ў Мілане з удзелам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна былі безвыніковымі, паведамляе Польскае радыё.

«Італьянская сустрэча не прынесла нічога. Для ЕС недастаткова проста сустракацца. Усходнюю палітыку трэба ўвесь час добра адчуваць. І гэта ўмее рабіць Польшча», — сказаў ён.

Па словах Схэтыны, сітуацыя на ўсходзе Еўропы з'яўляецца вельмі дынамічнай, яшчэ год таму ніхто не мог прадказаць такога развіцця падзей ва Украіне.

«Але гэта не азначае, што мы не павінны глядзець наперад. Трэба будаваць польскую знешнепалітычную стратэгію, думаючы ўжо не пра саміт у Вільні ў лістападзе 2013-га, а пра саміт Усходняга партнёрства ў Рызе ў лістападзе 2015-га», — дадаў Схэтына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?