З часоў Другой сусветнай вайны нямецкая армія выкарыстоўвае па вялікім рахунку адзін і той ж «адзіны кулямёт» вельмі характэрнага выгляду. Аднак класічная «піла Гітлера» хутка саступіць месца зброі 21 стагоддзя.

Кулямёт MG-5.

Кулямёт MG-5.

У бліжэйшы час Германія плануе прыняць на ўзбраенне кулямёт MG5 вытворчасці кампаніі Heckler & Koch замест кулямёта MG-3, піша сайт army.mil.

«Галоўная рыса (новай канструкцыі) – яна значна больш трапная, чым папярэдняя», — адзначыў палкоўнік нямецкай арміі Крысціян Брандэс журналістам падчас выпрабаванняў новай зброі.

Кулямётчык з MG-3.

Кулямётчык з MG-3.

Як і MG-3, MG-5 мае калібр 7,62 мм, але зможа выкарыстоўваць значна больш шырокі набор аптычных ці лазерных прыцэлаў ды іншых прылад.

Раней немцы планавалі замяніць MG-3 кулямётам MG-4 калібру 5,56 мм, але падчас баёў супраць ісламістаў у Афганістане жаўнеры сталі скардзіцца, што кулямёты гэтага калібру маюць недастатковую далёкасць агню і прабіўную моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?