Беларусы цяпер знаходзяцца ў такім стане, як негры пачатку ХХ стагоддзя. Тое, што іншыя нацыі лічаць за непавагу да сябе, то беларусы мусяць уважаць за дэмакратыю…

Ад Чмыра трэба чакаць прабачэнняў, як я разумею. Іх бы патрабавалі ад публічнай асобы ў кожнай іншай еўрапейскай краіне. Як патрабавалі прабачэнняў ад Ларса фон Трыера і Карла Лагерфельда.

Непрыемны мне людзі, якія пяюць, што выбіраць не трэба. Непрыстойшчына нейкая. Нельга быць адначасова праваслаўным і будыстам, рэпрэсаваным і Сталіным, габрэем і Гітлерам, савецкім і беларускім. Нельга быць Чмыром і беларусам адначасова. Можна толькі быць нявызначаным, з няздзейсным выбарам, але гэта сведчыць хіба пра ўхілізм.

Дзіўныя мне і людзі, што абараняюць Кацю. Асноўная частка «абаронцаў» ўвогуле ні разу на яе курсах не была і не збіралася ісці, мала сярод іх і моўных. Проста іх раздражняюць беларусы. Гэта быў ўнутраны культурны канфлікт, культура адштурхнула тое, што ёй не пасуе. Як ЛЮБАЯ культура ЛЮБОЙ краіны. Але, прабачце, калі не належыце да гэтай культуры, дык вашае меркаванне ўвогуле не улічваецца. Як не улічваюць французы меркаванняў англічан, шведы — меркаванняў італьянцаў, а габрэі — меркаванняў арабаў, дый усіх іншых. І гэта абсалютна нармальна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?