Прэзентацыя кнігі прэзідэнта Чэхаславакіі і Чэшскай Рэспублікі Вацлава Гаўла «Жыццё ў праўдзе» адбудзецца 24 кастычніка ў галерэі Ў (Незалежнасці 37а).
Падчас прэзентацыі выступіць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт, а таксама адбудзецца сцэнічная чытка аднаактовай п’есы Вацлава Гаўла «Пратэст». Пачатак а 18-й. Уваход – вольны.
Пераклад кнігі на беларускую мову ажыццявілі Сяргей Сматрычэнка і Юлія Сматрычэнка, прадмову напісаў Лявон Баршчэўскі.
0
0
0
0
0
0