Беларуская чыгунка з 26 кастрычніка адмяняе некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа, паведамілі ў Мінскім аддзяленні БЧ.

Такое рашэнне звязана са змяненнем раскладу руху пасажырскіх цягнікоў з-за пераходу на зімовы час краін ЕС, Расіі і Украіны. 

Па суботах і нядзелях адмяняецца цягнік Мінск — Стоўбцы — Мінск адпраўленнем з прыпыначнага пункта Інстытут культуры ў 07.39, са станцыі Стоўбцы — у 13.02. Па пятніцах і нядзелях адмяняецца той жа цягнік, які цяпер адпраўляецца з Інстытута культуры ў 16.30, са станцыі Стоўбцы — у 18.56. 

З панядзелка па пятніцу не будзе хадзіць цягнік Мінск — Маладзечна адпраўленнем са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 10.46. З панядзелка па чацвер адмяняецца састаў Маладзечна — Мінск адпраўленнем са станцыі Маладзечна ў 18.31, па пятніцах — у 12.39. 

Па суботах і нядзелях адмяняецца цягнік Мінск — Аляхновічы — Мінск адпраўленнем з прыпыначнага пункта Мінск-Паўночны ў 10.29, са станцыі Аляхновічы — у 14.52. Па суботах гэты ж цягнік не будзе адпраўляцца з прыпыначнага пункта Мінск-Паўночны ў 12.30, са станцыі Аляхновічы — у 12.23. Па пятніцах і нядзелях адмяняецца састаў адпраўленнем з прыпыначнага пункта Мінск-Паўночны ў 15.19, са станцыі Аляхновічы — у 16.52. Акрамя таго, па пятніцах, суботах і нядзелях цягнік Мінск — Аляхновічы — Мінск не будзе адпраўляцца з прыпыначнага пункта Мінск-Паўночны ў 16.12, са станцыі Аляхновічы — у 18.59. 

Па выхадных днях адмяняецца цягнік Мінск — Барысаў — Мінск адпраўленнем з прыпыначнага пункта Інстытут культуры ў 10.12, са станцыі Барысаў — у 15.34. 

Таксама па выхадных днях не будзе хадзіць састаў Мінск — Асіповічы — Мінск адпраўленнем са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 10.51, са станцыі Асіповічы — у 12.00. 

Па суботах і нядзелях адмяняецца цягнік Орша — Лепель — Орша адпраўленнем са станцыі Орша-Цэнтральная ў 13.41, са станцыі Лепель — у 18.15. 

Па суботах і нядзелях не будзе хадзіць састаў Маладзечна — Параф'янаў — Маладзечна адпраўленнем са станцыі Маладзечна ў 07.38, са станцыі Параф'янаў — у 09.58.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?