Моладзь прыдумала новае слова: «вышымайка». Гэта майка з нанесеным на яе арнаментам, як на вышыванцы. Вышываная кашуля каштуе дорага, на кожны дзень не накупляешся. А майкі танныя. А ўсё адно прыгожа!

У Беларусі ўсё больш людзей лічаць справай гонару мець у сваім гардэробе ці інтэр’еры рэчы з нацыянальным каларытам.

З’явілася нават інтэрнэт-крама symbal.by, што спецыялізуецца на нацыянальных таварах. У яе асартыменце ёсць як хард-лінейка, з «Пагонямі», так і софт-стыль: з нацыянальным арнаментам.

А назва — узгадваеце? — адсылае да класічнага санета Максіма Багдановіча «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»

Вось сымбаль твой, забыты краю родны,
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засьне…

Так гэта гучала ў арыгінале, класічным правапісам, у якім слова «сімвал» пісалася як «сымбаль».

Краму заснаваў 27-гадовы выхадзец з Ліды, які вучыўся ў Брэсце, Павал Белавус — той самы, які раней стварыў «Арт-сядзібу».

На сайце прадаецца шмат чаго: ад упрыгажэнняў да вопраткі.

«Калі чалавек нешта атрымлівае за так, то так да гэтага і ставіцца. А калі купляе, то беражэ», — кажа Павал Белавус.

Крама сабрала на продаж тавары розных вытворцаў і майстроў у адным месцы.

Усё зробленае ў Беларусі, а таму і каштуе, вядома, трохі даражэй, чым кітайскае.

На сёння найбольшы попыт ідзе на вышымайкі, кажа Белавус. Іх прадалі больш за 1500 штук. Рэкардсменам стаў «Прыорбанк», які набыў адразу 40 вышымаек.

* * *

Чорная мужчынская майка, зробленая ў стылістыцы традыцыйнай беларускай вышыванкі, са 100% бавоўны каштуе 150 тыс. Малюнак на ёй наносіцца пры дапамозе шаўкаграфіі. Дызайн саколкі прыдумаў Франак Вячорка.

Завушніцы ручной работы можна набыць за 100 тысяч.

Тканы пояс ручной работы каштуе 120 тысяч.

Вокладкі на дакументы ў нацыянальным стылі — ад 150 тысяч.

!!! Symbal.by з задавальннем прыме на продаж любыя вырабы ад народных майстроў і прадпрыемстваў любой формы ўласнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?