Учора ў Берасьці каля консульства Расеi адбыўся пікет супраць прыезду ў Беларусь Уладзімера Пуціна. Не абышлося без затрыманьняў

Каля 15 чалавек, актывiсты Руху «За Свабоду» i сябры Партыi БНФ арганiзавалi пiкет каля консульства Расеi ў Берасьцi. Моладзь разгарнула расьцяжкi «Не расейскiм ваенным базам на Беларусi!», «Пуцiн! Go home!», «Бывай, нямытая Расея!», «Тату, тату, маскаль лезе ў хату». Удзельнiкi пiкету пасьпелi перадаць пэтыцыю са сваiмi патрабаваньнямi ў консульства i раздаць частку ўлётак мiнакам. Хутка зьявiлася мiлiцыя, якая разагнала пiкет. Затрыманых Андрэя Шарэнду i Насту Ільiну адвезьлi ў апорны пункт мiлiцыi па адрасе Савецкая, 6.

Увечары пачалiся працэсы над затрыманымi ў судзе Ленiнскага раёну Берасьця. Судзьдзя Ларыса Назарэнка пакарала Насту Ільiну пяцьцю суткамi адмiнiстрацыйнага арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Старшы лейтэнант мiлiцыi Ігар Гапоненка перад слуханьнем справы Андрэя Шарэнды загадаў падначаленым вывесьці людзей, якiя прыйшлi на адкрыты працэс, на вулiцу. У будынку засталіся Андрэй Шарэнда i ягоны адвакат.

Шарэнду зьвiнавацiлі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і далі 7 сутак арышту.

Сёлета ў верасьнi Андрэй Шарэнда адбыў 15 сутак арышту за ўдзел у прэзентацыі кнiгi Паўла Севярынца «Лiсты з лесу», які суд Маскоўскага раёну Берасьця палічыў несанкцыянаваным сходам.

Паводле www.milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0