«Беларусь гатова адыграць сваю ролю ў пытаньні меркаванага разьмяшчэньня элемэнтаў супрацьракетнай абароны ЗША», — сказаў беларускі лідэр, адчыняючы паседжаньне Найвышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі ў Менску.
Расея неаднаразова выказвала заклапочанасьць адносна плянаў ЗША разьмясьціць у Польшчы і Чэхіі элемэнты супрацьракетнай абароны.
Лукашэнка таксама паабяцаў цесна каардынаваць свае дзеяньні з расейскім бокам па адаптацыі Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе, мараторый на выкананьне якога Расея ўвяла 12 сьнежня.
Прэзыдэнт Беларусі таксама заявіў, што Беларусь разглядае Расею "ў якасьці свайго галоўнага страэгічнага партнёра".