Для краін-членаў ЕС прыспеў час прачнуцца і дапамагчы Украіне абараніцца, каб не быць вымушанымі пасля змагацца за сябе.

Пра гэта піша ў сваім артыкуле вядомы амерыканскі фінансіст і мецэнат Джордж Сорас.

На яго думку, санкцыі супраць Расеі неабходныя, аднак яны з'яўляюцца неабходным злом, паколькі аказваюць негатыўнае ўздзеянне не толькі на рускую, але і на еўрапейскія эканомікі.

«Разам з тым аказанне дапамогі Украіне ў барацьбе супраць расейскай агрэсіі акажа стымулюючае ўздзеянне не толькі на Украіну, але і Еўропу», — адзначае Сорас.

«Гэта прынцып, паводле якога еўрапейская дапамога павінна аказвацца Украіне», — дадае ён.

З асаблівай павагай у гэтым кантэксце Сорас звяртаецца да канцлера Германіі Ангелы Меркель, якая, па яго словах, павяла сябе як сапраўдная еўрапейка, рэагуючы на пагрозу ад Расеі, і была галоўнай прыхільніцай санкцый супраць РФ.

«Яна павінна быць нават больш засяроджанай на тым, каб дапамагчы Украіне, чым увесці санкцыі ў дачыненні да Расеі», — піша Сорас.

«Так ці інакш, унутраную супярэчнасць паміж тым, каб быць у стане вайны і заставацца прыхільнікамі жорсткай бюджэтнай эканоміі, павінна быць ліквідавана. Там, дзе ёсць воля, ёсць шлях», — піша мецэнат.

Сорас таксама выказвае сваю занепакоенасць «магчымай буйной угодай» паміж Пуціным і Абамам.

«Я падазраю, што можа быць перспектыва буйной угоды, у якой Расея будзе дапамагаць ЗША супраць ISIS, напрыклад, не будзе пастаўляць у Сірыю ракеты S300, як абяцала, захоўваючы такім чынам дамінаванне ЗША. І тады Расіі будзе дазволена ісці сваім шляхам у «блізкім замежжы», як называюць краіны, якія мяжуюць з Расеяй», — піша ён.

«Яшчэ горш тое, што прэзідэнт Абама можа прыняць такое пагадненне», — дадае Сорас.

Нагадаем, раней Джордж Сорас ініцыяваў стварэнне стратэгічнай групы дарадцаў для дапамогі ўкраінскай уладзе ў правядзенні рэформаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?