У Беларусі знікне рэклама электронных цыгарэт. Аб гэтым паведаміла кансультант упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю Іна Гаўрыльчык.

«Згодна з папраўкамі ў закон аб рэкламе, прынятымі дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў учора на пасяджэнні ў першым чытанні, забаронена рэкламаваць любыя тавары, якія сваёй назвай або знешнім выглядам падобныя да алкагольных і тытунёвых вырабаў. Гэта значыць, калі дакумент уступіць у сілу, знікне рэклама электронных цыгарэт, нельга будзе рэкламаваць, напрыклад, тавар, які мае ўпакоўку, ідэнтычную ўпакоўцы цыгарэт», — растлумачыла Іна Гаўрыльчык.

Яна нагадала, што, у адпаведнасці з заканадаўствам, на сённяшні дзень электронныя цыгарэты не з'яўляюцца тытунёвымі вырабамі. «Але праблема з імі ёсць: яшчэ ніхто не даказаў, што яны бясшкодныя. Мы гэта пытанне шчыльна прапрацоўвалі з Міністэрствам аховы здароўя, дзе нам паведамілі, што ніякіх навукова абгрунтаваных доказаў таго, што электронная цыгарэта бяспечная для здароўя і што яна дапамагае кінуць курыць, няма», — сказала кансультант упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?