У Старадарожскім раёне выхавацелька дзіцячага садка разам з дзецьмі трапіла пад колы аўтамабіля.

У вёсцы Горкі мясцовы жыхар 1954 года нараджэння на аўтамабілі ГАЗ 3110 здзейсніў наезд на пешаходаў: 27-гадовую выхавацельку дзіцячага сада, і двух яе трохгадовых выхаванцаў.

Пацярпелыя пераходзілі праезную частку па-за пешаходным пераходам, распавялі ў ДАІ.

Выхавацелька і дзеці з цялеснымі пашкоджаннямі былі дастаўлены ў бальніцу. Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Устаноўлена, што пешаходны пераход знаходзіўся ў зоне бачнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?