Нікаля Сарказі заявіў, што лідэры краін — сябраў Эўрапейскага зьвязу дасягнулі прынцыповай згоды наконт адпраўкі місіі ў складзе 1 800 чалавек у Косава ў выпадку абвяшчэньня краем незалежнасьці.

Як мяркуецца, гэта можа адбыцца ў пачатку наступнага году. Але міністар замежных спраў Люксэмбургу заявіў, што місія можа адправіцца ў Косава ўжо пасьля Божага Нараджэньня.

Выступаючы на саміце ЭЗ у Брусэлі, Сарказі сказаў, што незалежнасьць Косава непазьбежная.

У той жа час прэм’ер‑міністар Партугаліі Жазэ Луіш Сакратэш падкрэсьліў, што Эўразьвяз не гатовы прызнаць незалежнасьці Косава, абвешчаную ў аднабаковым парадку.

Магчыма, лідэры ЭЗ прапануюць Бялграду падпісаць пагадненьне аб умацаваньні сувязяў э Эўразьвязам, якое магло б паскорыць працэс уступленьня Сэрбіі ў гэту арганізацыю. Але кіраўнік МЗС Сэрбіі Вук Ерэміч адкінуў магчымасьць зьдзелкі, заявіўшы, што Бялград ніколі не адмовіцца ад Косава.

Бі-Бі-Сі

Глядзі яшчэ:
Ці стане незалежнасьць Косава прэцэдэнтам
Косава на парозе незалежнасьці
Косава: кароткая даведка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0