Намінальны налічаны сярэдні заробак у студзені—верасні 2014 склаў 5 млн 969,5 тыс. рублёў. У верасні сярэдні заробак быў роўны 6 млн 335,3 тыс. рублям, і ён зменшыўся ў параўнанні са жніўнем на 0,5%, або на Br29,2 тыс., паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Рэальная заработная плата (заробак, разлічаны з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-верасні гэтага года ў параўнанні са студзенем-вераснем мінулага павялічылася на 0,8%, а ў верасні ў параўнанні са жніўнем 2014 года паменшылася на 1,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0