У Гродзенскай вобласці п'яная жанчына патанула ў калектары са сцёкавымі водамі. Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце СК Беларусі.

«Вяртаючыся пасля працы дадому, супрацоўніца аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Бераставіцкага раёна ўпала ў незачынены люкам праём каналізацыйнага калектара глыбінёй тры метры, запоўнены сцёкавымі водамі. Паводле заключэння экспертаў, смерць жанчыны 1980 года нараджэння наступіла з прычыны ўтаплення. Акрамя таго, смяротнаму зыходу спрыяў той факт, што сама загінулая знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення, — распавялі ў камітэце.

У ходзе праверкі следчыя выявілі, што стацыянарны чыгунны люк, што закрывае калектар, раней быў выкрадзены, аднак кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства не паведаміла пра крадзеж, замяніўшы люк драўляным шчытом. У дзень трагедыі шчыт быў ссунуты ў бок і не закрываў праём.

Бераставіцкі РАСК у дачыненні да брыгадзіра сельгаспрадпрыемства, адказнага за выкананне правіл аховы працы, пачаў крымінальную справу па арт. 428 КК (службовая нядбайнасць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?