Працоўныя пенсіі грамадзян у Беларусі з 1 лістапада 2014 года павялічацца на 5,3%.
Гэта прадугледжана ўказам №506 «Аб павышэнні пенсій», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 кастрычніка.
Дакументам прадугледжваецца правесці з 1 лістапада карэкціроўку фактычнага заработку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій.