Помнік паэту паставяць 6 лістапада на плошчы Шаранговіча, недалёка ад Дома культуры.

Пра гэта парталу Край.бай распавяла начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Мядзельскага райвыканкама Ірына Пазняк.

У мерапрыемстве прымуць удзел работнікі раённага выканаўчага камітэта, музейныя работнікі. Плануецца таксама прысутнасць вядомага мядзельца — мастака Васіля Шаранговіча.

У гэты ж дзень у раёне старога ваенкамата (вуліца Крупскай) пройдзе закладка капсулы пад будаўніцтва дома-музея Максіма Танка.

Пасля афіцыйнай часткі ўсіх чакае канцэрт, які пройдзе ў Гарадскім доме культуры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру