Пасля дзевяці матчаў чэмпіянату Германіі брэменскі «Вердэр» замыкае турнірную табліцу, набраўшы толькі чатыры ачкі і не атрымаўшы ніводнай перамогі.

Новым трэнерам брэменцаў стаў былы трэнер маладзёжнай каманды ўкраінец Віктар Скрыпнік, паведамляе Спорт-Экспресс — Украіна. Робін Дут адпраўлены ў адстаўку.

Дапамагаць яму будзе двухразовы прызёр чэмпіянатаў свету ў складзе зборнай Германіі Торстэн Фрынгс.

Віктар Скрыпнік выступаў за «Вердэр» з 1996 па 2004 гады, згуляўшы 138 матчаў і забіў сем мячоў. За зборную Украіны правёў 24 гульні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0