У інтэрнэце з'явіўся відэазварот людзей, якія назвалі сябе партызанамі Данбаса, да адной з расейскіх узброеных груповак, якая цяпер ваюе супраць Украіны.

У роліку ўзброеныя людзі без палітычнай сімволікі заяўляюць, што ім абрыдла палітычнае бязладдзе на Данбасе ў раёнах, якія кантралююць прарасейскія баявікі, у прыватнасці — казакі.

«Мы хацелі б звярнуцца непасрэдна да нашых дарагіх козаў, згубленых, якія трохі згубіліся ад свайго статку. Як яны кажуць, «данскія казакі», і іхная галоўная каза — гэты Казіцын. Паважаныя козы, мы вельмі б вас папрасілі, згубіцеся з нашай зямлі», — гаворыцца ў звароце.

Атаман Казіцын, які ўзгадваецца ў роліку, узначальвае расейскі Саюз казакоў Вобласці Войска Данскога з 1993 года, ваяваў у Прыднестроўі, з вясны 2014 года ўдзельнічае ў канфлікце на ўсходзе Украіны. Паведамлялася, што ягоныя казакі кантралююць тэрыторыі ў раёне горада Антрацыт.

Атаман Казіцын.  

Атаман Казіцын.

«Мы — народ Данбаса, ад якога вы цяпер трымаеце сваё слова. Нам ужо гэтыя качэлі палітычныя вось дзе сядзяць. Вы рабуеце, вы забіваеце, гвалтуеце нашых жанчын, і мы аб'яўляем вам вайну да поўнага вашага знішчэння», — кажа ў роліку чалавек, узброены аўтаматам.

У той ж час «партызаны» не заявілі і пра падтрымку ўкраінскай улады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?