Сёння ў Мінску на 81-м годзе памёр знакаміты спецыяліст і арганізатар беларускай лёгкай атлетыкі, заслужаны трэнер СССР, Расіі і Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Рудскіх, паведамляе Прессбол.

З 1983 года больш двух дзесяцігоддзяў ён узначальваў Беларускую федэрацыю лёгкай атлетыкі, дзесяць гадоў кіраваў нацыянальнай камандай суверэннай Беларусі.

Аляксандр Рудскіх нарадзіўся ў 1933 г. у Омскай вобласці.

З 1970 года жыў і працаваў у Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам былі дасягнутыя самыя значныя поспехі беларускай лёгкай атлетыкі: на чэмпіёнах свету ў 1995 і 2003 гадах беларусы заваявалі па сем узнагарод.

У першым выпадку (1995) наша зборная ў медальным заліку заняла другое месца следам за спартоўцамі ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0