У нямецкім горадзе Кёльн дэманстрацыя фанатаў перарасла ў маштабныя сутыкнення з салафітамі — прыхільнікамі кансерватыўнага ісламу. Паліцыя ўжыла вадамёты і слёзатачывы газ, колькасць пацярпелых і затрыманых ўдакладняецца, перадае АР.

У Кёльне ў нядзелю прайшлі дзве масавыя акцыі. Ініцыятыўная група «Фанаты супраць салафітаў» сабрала на свой марш каля 2,5 тысяч футбольных «ультрас», якія пратэставалі супраць ісламскага экстрэмізму. Акцыя ў адказ у падтрымку салафітаў сабрала каля 500 чалавек.

Паліцыя прыклала ўсе сілы, каб не дапусціць сутыкнення дзвюх груп пратэстуючых, але сама апынулася «пад агнём». У ахоўнікаў правапарадку з шэрагаў фанатаў паляцелі камяні, бутэлькі і піратэхнічныя сродкі. Паліцыянты задзейнічалі слёзатачывы газ, дубінкі і вадамёты.

Месяц таму ў Кёльне беспарадкамі завяршылася акцыя пратэсту супраць будаўніцтва вялікай мячэці.

Сутычкі пачаліся пасля таго, як улады забаранілі правядзенне ў Кёльне мітынгу нацыяналістычнай групы, якая выступае супраць планаў будаўніцтва ў горадзе вялікай мячэці з двума 55-метровымі мінарэтамі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?