Гэта менш на 10%, чым у 2012 годзе, і на 20%, чым у 2001-м. Цяпер на 10 беларускіх вяселляў прыпадае 4 разводы.

Белстат паведамляе, што па стане на студзень-верасень 2014 года ў краіне зарэгістравана 65 тыс. шлюбаў. Таксама за гэты перыяд зарэгістравана 25 тыс. разводаў, то бок 38% ад заключаных шлюбаў. Што цікава, за аналагічны перыяд мінулага года ўзровень разводаў у параўнанні з узроўнем заключэння шлюбаў складаў ўсё тыя ж 38%: тады на 68 тыс. шлюбаў прыйшлося 26 тыс. разводаў.

Тым не менш, у апошнія гады сямейная сітуацыя значна палепшылася: за аналагічны перыяд 2012 колькасць разводаў на ўзроўні заключэння шлюбаў складзены 51%: на 59 тыс. шлюбаў прыйшлося 30 тыс. разводаў.

Колькасць разводаў у Беларусі
(у працэнтных суадносінах ад колькасці заключаных шлюбаў)

Год

Колькасць разводаў

2014 (студзень-верасень)

38 %

2013 (студзень-верасень)

38 %

2012

51%

2011

44%

2010

47%

2009

44%

2008

47%

Самая вялікая колькасць разводаў за апошнія 15 гадоў зафіксавана ў 2001 годзе: тады колькасць разводаў на ўзроўні колькасці заключаных шлюбаў склала амаль 60%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?