З 31 кастрычніка па 2 лістапада ў Мінску пройдзе XXXV з'езд Саюза камуністычных партый — Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (СКП-КПСС).

У з'ездзе прымуць удзел першы сакратар ЦК КПБ Ігар Карпенка [намеснік старшыні Мінгарвыканкама], старшыня ЦК КПРФ Генадзь Зюганаў, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Украіны Пётр Сіманенка і старшыня Партыі камуністаў Рэспублікі Малдова Уладзімір Варонін.

Як паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама, урачыстае адкрыццё з'езда пройдзе 1 лістапада, у рамках мерапрыемства дэлегаты ўскладуць кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой».

Заяўляецца, што СКП—КПСС з'яўляецца добраахвотнай непалітычнай міжнароднай грамадскай федэрацыяй камуністычных партый на постсавецкай прасторы. З 2001 года лідарам СКП-КПСС з'яўляецца Генадзь Зюганаў. У склад СКП-КПСС уваходзяць 18 камуністычных партый дзяржаў былога СССР, у тым ліку непрызнаных Абхазіі, Паўднёвай Асеціі, Прыднястроўскай рэспублікі, а таксама Латвіі, Літвы і Эстоніі.

Вышэйшым органам партыі з'яўляецца з'езд, які склікаецца адзін раз у 4 гады. Папярэдні з'езд прайшоў у Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?