У адборачных матчах (29 кастрычніка і 2 лістапада) гандбольнага чэмпіянату Еўропы супраць каманд Босніі і Літвы зборная Беларусі не зможа разлічваць на свайго лідара Сяргея Рутэнку.
Паўсярэдні «Барселоны» атрымаў траўму галенастопа на клубнай трэніроўцы, з-за чаго вымушаны быў прапусціць у мінулы ўік-энд паядынак чэмпіянату Іспаніі.
Па прагнозах медыкаў, лячэнне траўмы расцягнецца на некалькі тыдняў.
Матч Беларусь — Боснія пройдзе заўтра, 29 кастрычніка, на «Чыжоўка-Арэне» (пачатак у 16:30). Матч з літоўцамі адбудзецца ў гасцях 2 лістапада.