Прысуд вынесла судзьдзя суду Ленінскага раёну Менску Юлія Шумская. Міліцыянты на судзе заявілі, что актывіст нібыта нецэнзурна лаяўся на адрас міліцыянтаў у офісе Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў 6 сьнежня.

Нагадаем, 6 сьнежня ён знаходзіўся ў офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Напярэдадні сюды прывезьлі ўлёткі, якія заклікалі прадпрымальнікаў прыйсьці 10 сьнежня на мітынг. Раптам у офіс уварваліся супрацоўнікі міліцыі: улёткі канфіскавалі, прысутных павезьлі ў Ленінскі райаддзел міліцыі нібыта дзеля высьвятленьня асобаў.

Паводле Міколы Сергіенкі, у райаддзеле міліцыі на яго і лідэра прафсаюзу прадпрымальнікаў Аляксандра Макаева склалі пратаколы: нібыта яны брыдкасловілі на адрас міліцыянтаў.

«Аде ж гэта непрыхаваная хлусьня», — заявіў Мікола Сергіенка.

Суд над Аляксандрам Макаевым не адбыўся з прычыны таго, што прадпрымальнік адбывае зараз пакараньне 7 суткамі арышту паводле стандартнага абвінавачаньня ў быццам бы «брыдкаслоўі». Ён быў затрыманы 10 сьнежня раніцай, перад тым, як пачаўся мітынг прадпрымальнікаў, адным з заяўнікоў якога ён быў.

Сёньня Аляксандр Макаеў мусіць выйсьці на свабоду.

mfront.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0