Аглядальніца газэты «Белорусы и рынок» Тацяна Манёнак паведаміла сэнсацыйныя акалічнасьці газавай дамовы з Расеяй.

Тацяна Манёнак: «Паводле дамовы, у першым квартале 2008-га цана газу для Беларусі ня мусіла падвышацца больш чым на 19 працэнтаў. Гэта і здарылася. Таму пра нейкія падарункі для Беларусі казаць нельга. А ў астатні пэрыяд падвышэньне для Беларусі будзе паводле эўрапейскай цаны. І гэта будзе адпавядаць 67 працэнтам, як і прадугледжана ў дамове. Тое, што ў першым квартале кошт будзе такім, пра гэта ня ведаў ніхто з журналістаў. Але пра гэта ведаў віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, таму ён так упэўнена і казаў пра 119 даляраў. Я сама пра гэта даведалася з пэўнай крыніцы ва ўрадзе толькі сёньня. Беларускі бок моцна не задаволены вынікамі перамоваў, бо яны вялі размову, каб дабіцца перагляду самой формулы, бо прывязка да эўрапейскай цаны вельмі не задавальняе Менск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?