• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Аўто
30.10.2014 / 12:13

Пяць рэчаў пра будучыню аўтамабіляў, якія мы зразумелі дзякуючы Tesla

Як Элан Маск змагаецца са састарэлаю індустрыяй бензінавых аўтамабіляў.

Для самага яскравага аўтавытворцы нашых дзён гэты год праходзіць як ніколі ўдала. Элан Маск, якога называюць новым Стывам Джобсам, нарэшце зрабіў Tesla фінансава стабільнаю і развівае поспех. На яго баку і інвестары: Tesla плануе ў гэтым годзе выпусціць 35 000 аўтамабіляў. Кампанія каштуе амаль $ 30 млрд. Для параўнання, такі гігант, як General Motors, з продажам больш за 10 млн. аўто на год, ацэньваецца «ўсяго» на $ 48 млрд. Tesla атрымала такі давер рынку дзякуючы інавацыям і дасягненням. Вось самыя значныя рэчы, якія даказала Tesla.

Электракары могуць быць масавым прадуктам

Да Tesla ўсе электрамабілі былі проста прыгожымі канцэпт-карамі на міжнародных салонах. Кампанія ж першая паказала свету, што на іх можна пабудаваць цэлы бізнес. У 2009 годзе Tesla прадала 800 аўтамабіляў, прайшло пяць гадоў, і Tesla плануе прадаць ужо 100 000 у 2015-м. Такому выбухному росту дапамагла стратэгія Элана Маска.

Спачатку кампанія распрацавала дарагі спорткар — Tesla Roadster, які прыцягнуў увагу аўтааматараў і медыяў, а таксама дазволіў адпрацаваць тэхналогіі. На гэтым падмурку кампанія стварыла люксавы седан — канкурэнт Mercedes і BMW. Гэта Tesla Model S, які застаецца высокамаржынальным прадуктам, але пры гэтым расходзіцца вялікімі партыямі. І толькі пасля кампанія плануе выпусціць па-сапраўднаму масавы электракар Tesla Model 3, які з цаною $ 35 000 балюча ўдарыць па рынку бензінавых аўто.

Але перад выхадам Model 3, Tesla імкнецца ахапіць як мага болей рынкаў. Пачаўшы з ЗША, цяпер кампанія захоплівае Еўропу і будзе спрабаваць выйсці на самы вялікі рынак электракараў - кітайскі.

Электракары не менш зручныя за звычайны аўтамабіль

Для ўсіх электрамабіляў галоўным вузкім месцам застаецца прабег на адным зараду батарэі. Нават сёння канкурэнты Tesla выпускаюць машыны, на якіх можна праехаць не больш за 160 км. Гэта заганяе электракары ў рамкі гарадскіх аўто, што пры вялікіх цэнах робіць іх зусім нішавымі.

На Model S можна праехаць больш за 400 км. І пры цане седану класу люкс, Model S выглядае, як седан класу люкс, прапаноўвае такі ж функцыянал і гэтак жа наладаваны электронікаю.

Другі вызначальны фактар — насычаная сетка бясплатных зарадных станцыяў. Уласная тэхналогія хуткаснай зарадкі за 40 хвілінаў аднаўляе акумулятар на 80 %. Да канца наступнага году ЗША разам з большай часткай Заходняй Еўропы будуць цалкам пакрытыя гэтымі станцыямі. А ў 2016-ым станцыі з’явяцца і ва ўсіх краінах-суседках Беларусі. Гэтак жа да будаўніцтва далучаюцца канкурэнты Tesla, напрыклад, BMW і сеткі заправак. І хоць пакуль у Еўропе няма ўніфікаванага раз’ёму, хутка праблемаў з магчымасцю зарадкі па-за межамі дому зробіцца значна менш.

Аўтапілоты гатовыя кіраваць аўто

Як візіянер, Элан Маск прагне чым хутчэй увесці аўтапілот. Нават сёння апошнія мадыфікацыі Model S могуць самі адрозніваць дарожныя знакі, рэгуляваць у адпаведнасці з імі хуткасць і маюць радары, каб бачыць іншыя аўтамабілі на дарозе. У выніку аўто здольнае самастойна мяняць палосы руху, паварочваць і нават паркавацца без дапамогі чалавека.

Але Элан Маск не спыняецца на гэтым: «Нашая мадэль 2015 г. будзе ў стане 90 % шляху ехаць на аўтапілоце». Іншыя вытворцы таксама маюць шмат дасягненняў у гэтым кірунку, але менавіта Tesla прапаноўвае самы комплексны і дасканалы аўтапілот. Па сутнасці гэта машына будучыні, якую можна набыць ужо сёння.

Для распаўсюду сапраўдных інавацыяў неабходна адмовіцца ад патэнтаў

На пачатку сваёй дзейнасці кампанія імкнулася патэнтаваць усе свае вынаходніцтвы. Маленькі стартап баяўся бензінавых акулаў, які скрадуць яго патэнты і вырабяць процьму лепшых электракараў. Аднак пазней Элан Маск зразумеў, што вялікія кампаніі цудоўна жывуць продажам класічных аўто і электракары ім патрэбныя толькі для пацехі.

У такой сітуацыі патэнты запавольваюць развіццё ўсёй галіны электракараў, бо не даюць свабоды такім жа маладым стартапам. Меншая колькасць патэнтаў толькі б павялічыла канкурэнцыю паміж вытворцамі, паскорыла інавацыі і распаўсюдзіла існыя тэхналогіі. У выніку, летам 2014 г. Tesla аддала ўсе свае патэнты ў публічнае карыстанне са словамі: «Нашыя ворагі не маленькія кампаніі, якія выпускаюць электракары, а вялізныя армады бензінавых аўто, якія забруджваюць нашую планету».

Будучыня за электрычнасцю

Кіраўнік Tesla разумее, што час бензіну сыходзіць і гэта пашырыць долю ўжывання электрычнасці. Таму цяпер кампанія будуе самую вялікую ў свеце фабрыку для вытворчасці акумулятараў. Да 2020-ага яна будзе забяспечваць 500 000 электракараў на год і зменшыць сабекошт аўтамабілю.

Плюсы электрычнасці не толькі ў тым, што яна больш экалагічная, але таксама і ў разнастайнасці крыніцаў вырабу. Магчымасць такой дыверсіфікацыі сыравіны дае агромістыя перспектывы для росту ўжывання.

Сёння самым дынамічным рынкам пасля ЗША ў росце электракараў робіцца Кітай. Мясцовыя ўлады стымулююць сваіх вытворцаў і разам з імі ставяць грандыёзныя планы. Ужо да канца 2015 г. кітайскія вытворцы плануюць прадаць 500 000 электракараў і гібрыдаў, што з лішкам пакрывае рэкорды Tesla.

Беларусь, дзякуючы сваім адносна невялікім цэнам на бензін, не ўдзельнічае ў гэтым працэсе. Пакуль цэны на новыя электракары не ўпадуць, а на нафту не падскочаць, то Tesla будуць сустракацца на нашых дарогах толькі ў якасці цацак заможных суайчыннікаў.

Антон Раднянкоў, ideaby.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Палітыка і грамадства
Мінабароны Польшчы заявіла, што з Беларусі абстралялі асвятляльныя мачты на мяжы
Кіраўнік МЗС Украіны пракаментаваў словы Лукашэнкі пра Крым
Праваабаронцы паведамляюць пра ператрусы па ўсёй Беларусі
дададзена
У ТЛЦ «Брузгі» малако будзе выдавацца выключна для дзяцей
У Польшчы знайшлі іракцаў у запламбаванай фуры з Беларусі
Мікалая Аўтуховіча перавялі ў Гродна
Прэзідэнт Польшчы падпісаў папраўкі ў законы па абароне дзяржаўнай мяжы
Усяго патроху
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Вільні былы дэпутат трапіўся ў краме на незвычайным правапарушэнні. Хацеў атрымаць два еўра
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
9-гадовы хлопчык стварыў дадатак, які дапамагае яго малодшаму брату з аўтызмам камунікаваць з людзьмі
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
У Беларусі ў наступным годзе з’явіцца каўбаса без мяса
Уладальнік аэрапорта нямецкага Любека арганізаваў пункт прышчаплення з уласнай вакцынай ад каранавіруса
Спорт
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Здарэнні
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Бранскай вобласці перакуліўся мікрааўтобус з беларусамі: адзін чалавек загінуў
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
У Мінскім раёне мужчыну затрымалі па падазрэнні ў згвалтаванні прыёмных дзяцей

Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
На Віцебскай абласной станцыі пералівання крыві людзі здаюць кроў і яе кампаненты ў доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мінздароўя: Чарговая хваля кавіду ў Беларусі заканчваецца
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
«Наступны год можа стаць крызісным». Як старыя і новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку і ці змогуць іх абысці?
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Меркаванні
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
Што цікавага адбылося ў беларускай музыцы за восень? 
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Алек Болдуін заявіў, што не націскаў на спускавы кручок рэвальвера, калі загінула аператар Галіна Хатчынс
Рэпер Аксімірон выдаў першы за шэсць гадоў альбом, і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У Паўднёвай Афрыцы заявілі, што «амікрон» не выклікае цяжкіх формаў у прышчэпленых
Перамовы Байдэна і Пуціна пройдуць у відэафармаце
Кіраўнікі Літвы, Польшчы і Украіны заклікалі ўзмацніць санкцыі супраць Расіі
Расійскі парламентарый звязаў санкцыі супраць Беларусі з «каланізатарскай палітыкай Захаду»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Літоўскія спецслужбы: Мінск спрабуе ўкараніць інфарматараў у асяроддзе апазіцыйных палітыкаў
МЗС Украіны: Лукашэнка спаліў усе масты, зрабіўшы Беларусь варожай краінай
Галоўнае
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
Тэлеграм-канал і сацсеткі «Радыё Свабода» прызнаныя экстрэмісцкімі
На Віцебскай абласной станцыі пералівання крыві людзі здаюць кроў і яе кампаненты ў доўг
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
«Наступны год можа стаць крызісным». Як старыя і новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку і ці змогуць іх абысці?
Што будзе з рэйсамі «Белавія» і цэнамі на квіткі, калі так шмат забаронаў?
Усяго патроху
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар прысудзілі да чатырох гадоў калоніі
«Ці ўсе эканомяць і напружваюцца?» Лукашэнка — аб праекце дэфіцытнага бюджэту на 2022 год
Фота / Відэа
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Канфіскаваны форд Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну — заявіліся шэсць удзельнікаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
Гарачыя тэмы
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх