Расія і Украіна ўзгаднілі базавыя ўмовы для аднаўлення паставак газу на Украіну ў зімовы перыяд.

Пра гэта заявіў міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак. Па словах Новака, будзе падрыхтаваны пакет дакументаў, якім абумоўленыя тэхнічныя моманты, уключаючы дадатковае пагадненне да дзейснага кантракту «Газпрома» і «Нафтагаза».

Новак дадаў, што Еўракамісія цалкам згодна з пазіцыяй Расіі, каб урэгуляваць расійска-ўкраінскую газавую спрэчку.

Пра канкрэтныя параметры пагаднення пакуль не паведамляецца. Раней расійскія перагаворшчыкі заяўлялі, што падпісанне зімовага газавага пакета адбудзецца ў тым выпадку, калі Украіна і ЕК ўзгодняць двухбаковы пратакол, які ўключае фінансавыя гарантыі Кіеву для аплаты расійскага газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?