Гарадзенскія ўлады правялі святкаванне 100-годдзя самага старога ў горадзе, і Беларусі, кінатэатра. У 1915 годдзе кінатэатр атрымаў назву «Эдэм», але за напрацягу ста гадоў свайго існавання яна мянялася некалькі разоў, пакуль пасля Другой сусветнай вайны не стала «Чырвонай Зоркай».

На святкаванне гарадзенцам паказалі працяг эпапеі пра гарадзенскую вёску – «Белыя Росы. Вяртанне». На паказ завітаў літоўскі акцёр Юозас Будрайціс, які выканаў у фільме галоўную ролю.

Пра гісторыю кінатэатра распавяла спецыяліст па гісторыі гарадзенскага кіно — гісторык Таццяна Касатая:

— Ён быў пабудаваны яшчэ ў 1914 годзе, але яго ўрачыстае адкрыццё адбывалася пазней на год 1915, таму можна сказаць, што ў яго два юбілеі. Гэты кінатэатр быў незвычайны тым, што ён быў пабудаваны па спецыяльным праекце – гэта спецыялізаваная кінатэатральная забудова была. Гэта першая такая забудова на тэрыторыі нашага горада, таму ён вылучаецца сярод астатніх кінатэатраў. Адкрыццё адбывалася тады, калі Гародня была пад акупацыяй падчас першай сусветнай вайны, у жніўні 1915 года.

Таццяна Касатая неаднаразова звярталася да кіраўніцтва з прапановай дапамагчы ў арганізацыі святкавання юбілея, аднак яе прапановы былі адкінуты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?