Відэаролік, на якім Крым быў паказаны ў складзе Расіі, быў выдалены з акаўнта FIFA ў Youtube. У роліку была паказана прэзентацыя лагатыпа чэмпіянату свету 2018 года ў выглядзе праекцыі на будынку Вялікага тэатра ў Маскве.

Украінскі бок афіцыйна не адрэагаваў на гэты відэаролік, аднак былы кіраўнік аргкамітэту турніру УЕФА Еўра-2012 ва Украіне Маркіян Лубкіўскі ўжо напісаў у сваім фэйсбуку пост, у якім заклікаў Міністэрства спорту і Федэрацыю футбола Украіны выказаць пратэст.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў Расіі ў 2018 годзе. Варта адзначыць, што некаторыя заходнія і ўкраінскія палітыкі раней заклікалі ФІФА пазбавіць Расію права правядзення чэмпіянату свету па футболе з-за сітуацыі ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?