Узброены мужчына здзейсніў разбойны напад на магазін у Оршы.

Як паведаміў БелТА начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Яўсееў, правапарушальнік затрыманы, цяпер з ім працуе аператыўна-следчая група.

Паведамленне пра напад на краму паступіла ў Аршанскі раённы аддзел унутраных каля 17.40 ад прадаўцоў.

Яны паведамілі, што ў гандлёвы аб'ект зайшоў мужчына, сказаў, што гэта рабаванне, і запатрабаваў выручку.

Супрацоўнікі крамы вырашылі, што гэта жарт, але наведвальнік дастаў пісталет і зрабіў тры стрэлы — два ў паветра, адзін у нагу прадаўца.

Па словах начальніка УУС, атрымаўшы інфармацыю аб здарэнні, у раёне быў абвешчаны план «Сірэна», і дзякуючы сумесным дзеянням праваахоўнікі затрымалі мужчыну на адным з пунктаў прыпынку літаральна за некалькі хвілін да прыбыцця цягніка.

Напад на краму здзейсніў жыхар Мінскага раёна 1989 года нараджэння. Пры ім выяўленыя два пісталеты і выбуховае прыстасаванне. Сам рабаўнік быў у бронекамізэльцы і пры затрыманні зрабіў 5 стрэлаў у міліцыянтаў.

Па факце разбою заведзена крымінальная справа.

Прадаўцу аказана неабходная медыцынская дапамога, пагрозы для жыцця няма.

Крама не была абсталявана сігналізацыяй і трывожнай кнопкай. На гэтую акалічнасць не аднойчы звярталася ўвага кіраўніцтва гандлёвага аб'екта, дадаў Ігар Яўсееў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0