З года ў год множацца ў народных масах нізкапробныя і абражальныя анекдоты пра «тупых бландзінак». Яшчэ больш прымітыўныя бываюць анекдоты пра «злых цешчаў». І вось ні разу не чуў, каб хтось хоць неяк гэтаму процідзейнічаў. Ні феміністкі, ні марксісткі, ні маралісткі, як здаецца, не бачаць у гэтым асаблівай праблемы. Хоць такога тыпу анекдоты, на маю думку, з'яўляюцца сімптомам пэўнай сацыяльнай праблемы.

А вось, з'явіўся ў NN.BY прынагодны анекдот пра звалтаванне порназоркі, і раптам аказалася, што такі анекдот — гэта абраза жанчыны! Таптанне яе гонару! (Пакідаю ўбаку ўжо пытанне інтэрпрэтацыйнай граматнасці — у анекдоце аб'ектам высмейвання з'яўляецца манія некаторых расейцаў паўсюль бачыць русафобію, а не порназорка.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?