Прэзідэнт Украіны прапанаваў фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» падтрымаць на пасаду прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка.

Пра гэта напісаў кандыдат у народныя дэпутаты па спісе БПП Мустафа Наем у Facebook.

Раней Яцанюк заявіў, што гатовы ўзначаліць новы Кабінет міністраў у выпадку, калі парламенцкая кааліцыя будзе сфарміравана па прынцыпе, прапанаваным партыяй «Народны фронт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0