У Гомельскай абласной унівэрсальнай бібліятэцы ў студзені 2008 году плянуецца адкрыць музэй рэдкай кнігі. Тут будуць прэзэнтаваныя букніністычныя рарытэты, якія раней не дэманстраваліся масавым наведнікам.

Цяпер практычна завершаная рэканструкцыя заляў, у якіх будзе месьціцца новы музэй. Вядзецца праца па фармаваньні экспазыцый на аснове фодну рэдкай кнігі, які мае абласная ўнівэрсальная бібліятэка.

У музэі будуць выстаўленыя ўнікальныя асобнікі з фамільнай калекцыі кніг сям’і князёў Паскевічаў, чый маёнтак стаяў на тэрыторыі Гомеля. У гэтым зборы ёсьць вельмі рэдкія выданьні, датаваныя XVI‑XX стагодзьдзямі. Сярод іх: прыжыцьцёвыя выданьні Гогаля, Талстога, Дзяржавіна й іншых вядомых пісьменьнікаў таго часу. Ёсьць у калекцыі таксама ўсходнія рукапісы й кнігі зь бібліятэкі Напалеона Банапарта.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0