Як сказана ў паведамленні ЛНР, для правядзення галасавання па выбарах кіраўнікоў і дэпутатаў «Народнага савета» ЛНР адкрыліся 102 выбарчыя ўчасткі. З іх — чатыры мабільных і тры, размешчаныя на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Паведамляецца, што кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі ўжо прагаласаваў на ўчастку, размешчаным у Луганскім рускім драматычным тэатры імя Паўла Луспекаева.
Усяго ў ЛНР на пасаду кіраўніка прэтэндуюць чатыры кандыдаты: дзеючы кіраўнік Ігар Платніцкі, кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Алег Акімаў, міністр аховы здароўя «ЛНР» Ларыса Айрапецян і прадпрымальнік Віктар Пенер.
У выбарах у «Народны савет» ЛНР ўдзельнічаюць тры грамадскія арганізацыі: «Мір Луганшчыне», «Луганскі эканамічны саюз» і «Народны саюз».
Выбары 2 лістапада праходзяць таксама ў «Данецкай народнай рэспубліцы».
«Еўрасаюз не прызнае гэтыя псеўдавыбары, якія праводзяцца ў парушэнне ўкраінскага заканадаўства і таму з'яўляюцца нелегітымнымі.
Акрамя таго, гэтыя выбары з'яўляюцца поўнай супрацьлегласцю духу і літары Мінскага пратаколу і яны нацэленыя на падрыў мірнага ўрэгулявання працэсу на Данбасе «, — заявіў старшыня камітэта Еўрапарламента па замежных справах Элмар Брок, перадае ТАСС.





