«За мінулыя суткі загінулі трое ўкраінскіх вайскоўцаў, яшчэ сямёра — параненыя. Усе яны дастаўленыя ў шпіталі», — паведаміў на брыфінгу ў Кіеве кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

За суткі баевікі 28 разоў абстралялі ўкраінскія блокпосты, апорныя і назіральныя пункты. У той жа час, ноччу абстрэлаў пазіцый не зафіксавана.

Найбольш складаная сітуацыя ў раёне населенага пункта Крымскае. Там баевікі неаднаразова абстралялі ўкраінскія падраздзяленні, выкарыстоўваючы пры гэтым стралковую зброю, аўтаматычныя гранатамёты і РСЗА БМ-21 Град.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?