Цяпер ахвотныя патрапіць у мэтро змогуць не чакаць у заўсёдным аўтамабільным заторы на Сурганава.

Схема зьмененага маршруту на мапе Google'а

Менскі аўтобусны маршрут № 37 па дарозе ў бок ДС «Карбышава» з вуліцы Платонава цяпер заварочвае не на Сурганава, як раней, а на вуліцу Акадэмічную, а пасьля на праспэкт Незалежнасьці.

Такім чынам, маршрут павялічыўся на адзін прыпынак — «Станцыя мэтро «Акадэмія навук». Да самой станцыі мэтро ад яго, што праўда, ісьці крыху далей, чым ад «Дому друку», аднак плюс у тым, што гэты прыпынак знаходзіцца да аўтамабільнага затора перад выездам на праспэкт, а не пасьля яго.

Зрэшты, 37‑мы будзе спыняцца і на «Доме друку», аднак у гадзіны пік адлегласьць між гэтымі прыпынкамі часьцяком хутчэй прайсьці пешшу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0