Нацыянальны банк Украіны (НБУ) забараніў прыцягненне дэпазітаў і выдачу крэдытаў у расійскіх рублях на тэрыторыі Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове №699, размешчаным на сайце Нацбанка. Згодна з пастановай, НБУ забараняе правядзенне на мацерыковай тэрыторыі Украіны такіх аперацый у расійскіх рублях.

Акрамя таго, распараджэнне НБУ загадвае банкам Украіны прыпыніць ажыццяўленне аперацый па адкрытых рахунках юрыдычных асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Крым», і прыняць меры па закрыцці такіх рахункаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?