Перад увядзеньнем дарагіх шэнгенскіх віх тысячы беларусаў памкнуліся на закупы.

Калі на літоўскай мяжы на мінулых выходных стаяць у чарзе трэба было ў сярэднім па тры гадзіны, то ахвотныя трапіць у Польшчу нудзіліся па 5‑7 гадзін.

З 21 сьнежня кошт візы ў новыя краіны шэнгенскай зоны павышаецца да 60 эўраў.

З 1 студзеня падаражэе таксама амэрыканская віза. Замест 100 даляраў давядзецца плаціць 131. Тлумачаць гэта павышэньнем выдаткаў на бясьпеку — уводзіцца рэгістрацыя па адбітках пальцаў.

Паводле «Комсомольской правды» в Белоруссии»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0