Photo by Rimgaudas Barauskis

Photo by Rimgaudas Barauskis

У бліжэйшыя суткі ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі па-ранейшаму будзе вызначаць цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2.. + 8°C, максімальная днём +10.. + 15°C,

у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да + 17°C. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

У наступныя двое сутак, 7-8 лістапада, надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы.

7 лістапада пераважна па паўночна-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +3.. + 10°C, максімальная днём +8.. +15°C, па поўдні да + 17°C.

8 лістапада ноччу на большай частцы, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 10°C, максімальная днём +8.. + 15°C, па поўдні да + 17°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?