15-16 снежня ў Мінску прайшоў двухдзённы круглы стол «Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі». Арганізавала сустрэчу беларускіх, украінскіх і расійскіх эканамістаў і палітолагаў МГА «ЗБС «Бацькаўшчына».

Удзельнікі абмеркавалі шырокае кола пытанняў. Так, прагучалі даклады «Пра стан і тэндэнцыі развіцця беларускай эканоміцы» эканаміста Леаніда Злотнікава, «Унутраная палітыка рэжыму Лукашэнкі: асноўныя тэндэнцыі» палітолага Андрэя Ляховіча, «Ці патрэбная Беларусь Еўрапейскаму звязу?» старшыні Беларускага Шуманаўскага таварыства Ігара Лялькова, «Беларуская эканамічна-палітычная мадэль: асаблівасці структуры і выклікі сучаснасці» кандыдата палітычных навук, дацэнта кафедры палітычнай тэорыі МДІМЗ (У) МЗС Расіі Кірыла Коктыша, «Што рабіць з беларускай вёскай?» эканаміста Міхаіла Залескага, «Беларускі выбар: асцярожныя крокі ў бок лібералізацыі эканомікі ці паўночна-карэйскі варыянт» дакладзе дырэктара інтэрнэт-рэсурсу «Агенцтва фінансавых навінаў» Алега Муслаўца і іншыя.

Вынікі круглага стала падвёў мадэратар, загадчык аддзела палітыкі тыднёвіка «Беларусы і рынак» Паўлюк Быкоўскі: «На круглым стале сабраліся эксперты, якія абмеркавалі даволі шырокі спектр тэм. Як сказаў сп. Злотнікаў, «гэта добрая школа для вядзення дыскусій для маладога пакалення». Аднак, як адзначылі самі арганізатары мерапрыемства, на жаль, беларускія эксперты пакуль не перайшлі ад аналізу сітуацыі да яе сістэмнага прагназавання.

Тэксты дакладаў будуць змешчаныя на сайце МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0