Амерыка павінна больш актыўна праводзіць ратацыю войскаў у Еўропе ў сувязі з напружанасцю, выкліканай дзеяннямі рэваншысцкай Расіі, цытуе словы камандуючага сіламі НАТА ў Еўропе генерала Філіпа Брыдлава афіцыйная газета Міністэрства абароны ЗША Stars and Stripes.

Амерыканскія танкі ў Нямеччыне.

Амерыканскія танкі ў Нямеччыне.

«З-за ціску, які мы адчуваем цяпер ва Усходняй Еўропе, а таксама захадаў па падтрыманні даверу, якія мы робім у краінах Балтыі, Польшчы і Румыніі, нам патрэбная прысутнасць дадатковых войскаў для ратацыі», — сказаў камандуючы войскамі ЗША і НАТА ў Старым Свеце.

Брыдлаў таксама зазначыў, што ён разглядае спосабы развіцця лагістычных умоў для магчымых вайсковых аперацый ва Усходняй Еўропе.

«Дадаткова я абмяркоўваю магчымасць стварэння перадавых баз рыштунку і прыпасаў… каб мы маглі больш актыўна рэагаваць, калі гэта ў будучыні спатрэбіцца», — дадаў генерал.

ЗША планавалі ў сувязі з малой верагоднасцю новых канфліктаў у Еўропе рэзка скараціць тут свае базы і войскі, але агрэсія Расіі супраць Украіны прыводзіць да перагляду гэтых планаў.

У гэтым годзе ў Еўропу вярнуліся калісьці цалкам выведзеныя з яе амерыканскія танкавыя часткі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?